Напярэдадні Дня Перамогі завяршаецца добраўпарадкаванне помнікаў

Общество

 

Лічаныя дні аддзяляюць нас ад светлай даты — Дня Перамогі. Падчас урачыстасці, якая адбудзецца ў раёне 9 Мая, мы па традыцыі будзем успамінаць тых, каму абавязаны жыццём, незалежнасцю, мірным небам, ушаноўваць ветэранаў і малалетніх вязняў фашысцкіх лагераў…

Напярэдадні свята праводзяцца апошнія штрыхі па добраўпарадкаванні помнікаў і  абеліскаў землякам, якія загінулі ў гады вайны, брацкіх магіл і мемарыялаў памяці. Прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» СШ №1 г.Ашмяны імя М.М. Гружэўскага сумесна з валанцёрамі наводзілі парадак ля помніка загінуўшым землякам у вёсцы Паляны. Вучні школы дапамагаюць падтрымліваць у належным стане і брацкую магілу, што размяшчаецца на могілках каля раённага аддзела унутраных спраў.

Пакуль жыве памяць пра вайну і яе герояў, жывём і мы.

Пярвічная арганізацыя ГА «БРСМ» Гальшанскай СШ падчас патрыятычнай акцыі «Захаваем памяць на стагоддзі» наводзіла парадак ля абеліска воінам-землякам, ля магілы ветэрана Івана Кавецкага, абеліска лётчыкам Аляксандру Аўдзееву і Пятру Страленку.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *