Журналіст газеты “Ашмянскі веснік” атрымала на абласным конкурсе грамату ІІІ ступені ў намінацыі “Лепшы аўтар”

Общество

 

На пачатку года Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь праводзіла конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і асноў бяспекі жыццядзейнасці. Удзел у ім ўзяла і наша супрацоўніца Аліна Санюк.

Аліна Мікалаеўна цесна супрацоўнічае з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях. За дваццаць гадоў сумеснай працы на яе вачах змянілася і стала больш дасканалай тэхніка выратавальнікаў, на змену старажылам і ветэранам МНС прыйшло маладое папаўненне. У творчай скарбонцы нашай журналісткі шмат сумесных праектаў і не адзін дзясятак артыкулаў і старонак па бяспецы жыццядзейнасці людзей.

І вось напярэдадні прафесійнага свята да нас прыйшла радасная навіна: журналіст газеты “Ашмянскі веснік” Аліна Мікалаеўна атрымала на абласным конкурсе грамату ІІІ ступені ў намінацыі “Лепшы аўтар”.

Віншуем калегу і жадаем ёй новых дасягненняў і перамог!

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *