Віншуем вернікаў каталіцкай канфесіі са святам Вялікадня!

События

 

Паважаныя жыхары Ашмяншчыны!

Ад усёй душы віншуем вас са светлым хрысціянскім святам — Уваскрашэннем Хрыстовым!

У гэтыя веснавыя дні чыстая, глыбокая радасць пасхальных падзей зноў яднае людзей, напаўняе верай, дапамагае жыць у міры і згодзе. Вернікі адзначаюць гэтае свята добрымі справамі, кіруючыся адвечнымі хрысціянскімі каштоўнасцямі — міласэрнасцю, спачуваннем і дабрынёй.

З Пасхай мы кожны раз адкрываем новыя старонкі ў сваім жыцці, становімся дабрэйшымі і больш цярплівымі.

Няхай светлае свята Вялікадня прынясе ўсім цяпло і спакой, падорыць радасць сустрэчы з роднымі і блізкімі.

Няхай у нашых сэрцах заўсёды пануюць лад і ўзаемаразуменне.

Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, радасці і аптымізму.

Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт. Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў.

Уважаемые верующие католической конфессии!

С чувством глубокой радости и от всего сердца поздравляю вас со Светлым Христовым воскресением — Пасхой Господней! Желаю вам исполнения всех ваших надежд и благих начинаний, мира и любви! Пусть сегодня доброта и благодать Господня коснется вас, ваших родных и близких.

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Ивьевскому избирательному округу № 54 Александр Иванович Маркевич.

Дарагія Браты i Сёстры!

На свята Уваскрашэння Іісуса Хрыста жадаю вам радасці, якая бачыць прыгажосць дробязяў; надзеі, якая не згасае, калі мары здаюцца далёкімі; супакою, які суцешыць, калі вакол шмат сумненняў i страхаў; веры, якая дае падтрымку i сілу, калі здаецца, што перамагае бездапаможнасць; здароўя, спакою ў сэрцы, умення адкрываць надзею ў сабе.

Давайце атрымліваць асалоду ад таго, што мы маем вакол сябе, i тых, хто з намі. Сярод глыбокай цішыні, якая нібы ахоплівае зямлю, Іісус Хрыстос крычыць сваім Уваскрашэннем. Пан пераходзіць ад цішыні смерці да трыумфу жыцця. Не будзем жа баяцца выйсці i разам iсці за ім, Уваскрэслым.

Ксёндз дзекан Ян Пузына.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *