У СВК «Гальшанскі» – рэкордныя намалоты

События

Таму менавіта туды выказаць падзяку напрыканцы жніва ўсім спецыялістам і хлебаробам, а таксама старшыні гаспадаркі Мікалаю Праўко, якія расцілі і песцілі, захоўвалі і ўбіралі сёлетні хлеб, прыехаў старшыня райвыканкама Юрый Адамчык разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы Людмілай Каханоўскай.

А падзякаваць ёсць за што. У гаспадарцы ў гэтым годзе з кожнага гектара намалацілі па 50,7 цэнтнера з гектара, а ў засекі гаспадаркі адправілі 14058 тон зерня.

Прагучалі словы ўдзячнасці за плённую працу, а таксама ўручаны падарункі і кветкі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК сямейнаму экіпажу ў складзе бацькі і сына Пятра і Дзмітрыя Пазнанскіх, якія з пачатку ўборкі на “Лексіёне” намалацілі 1850 тон збожжа.



Заслужаныя віншаванні атрымаў і камбайнер Аляксандр Цвіковіч, які ўбірае хлеб на КЗС-1218. Яго намалот заважыў 1454 тоны.

У тройцы лідараў і вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Леанід Каханоўскі, які на аўтамашыне МАЗ перавёз 1177 тон збожжа новага ўраджаю.

У гэты ж дзень шчырыя словы падзякі і каштоўныя падарункі ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Раісы Турлай прымалі лепшыя хлебаробы СВК “Прыгранічны – камбайнер Станіслаў Пяткевіч, намалот якога з пачатку ўборачнай кампаніі склаў 579 тон, і вадзіцель Аляксандр Яновіч, які на аўтамашыне ГАЗ-53 з пачатку жніва перавёз 1275 тон зерня.

У э\б “Баруны” лідзіруючую пазіцыю заняў камбайнер Казімір Бражыцкі, які на “Лідзе-1300” адправіў у бункер 636 тон зерня.

Алена ШЫДЛОЎСКАЯ.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

Таму менавіта туды выказаць падзяку напрыканцы жніва ўсім спецыялістам і хлебаробам, а таксама старшыні гаспадаркі Мікалаю Праўко, якія расцілі і песцілі, захоўвалі і ўбіралі сёлетні хлеб, прыехаў старшыня райвыканкама Юрый Адамчык разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы Людмілай Каханоўскай.

А падзякаваць ёсць за што. У гаспадарцы ў гэтым годзе з кожнага гектара намалацілі па 50,7 цэнтнера з гектара, а ў засекі гаспадаркі адправілі 14058 тон зерня.

Прагучалі словы ўдзячнасці за плённую працу, а таксама ўручаны падарункі і кветкі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК сямейнаму экіпажу ў складзе бацькі і сына Пятра і Дзмітрыя Пазнанскіх, якія з пачатку ўборкі на “Лексіёне” намалацілі 1850 тон збожжа.

Заслужаныя віншаванні атрымаў і камбайнер Аляксандр Цвіковіч, які ўбірае хлеб на КЗС-1218. Яго намалот заважыў 1454 тоны.

У тройцы лідараў і вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Леанід Каханоўскі, які на аўтамашыне МАЗ перавёз 1177 тон збожжа новага ўраджаю.

У гэты ж дзень шчырыя словы падзякі і каштоўныя падарункі ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Раісы Турлай прымалі лепшыя хлебаробы СВК “Прыгранічны” камбайнер Станіслаў Пяткевіч, намалот якога з пачатку ўборачнай кампаніі склаў 579 тон, і вадзіцель Аляксандр Яновіч, які на аўтамашыне ГАЗ-53 з пачатку жніва перавёз 1275 тон зерня.

У э\б “Баруны” лідзіруючую пазіцыю заняў камбайнер Казімір Бражыцкі, які на “Лідзе-1300” адправіў у бункер 636 тон зерня.

Алена ШЫДЛОЎСКАЯ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *