Асаблівая дата ў лёсе Радзімы

Главное Культура События

Дзень Незалежнасці Рэспулікі Беларусь Ашмяншчына сустрэла святочна і прыгожа. Урачыстыя акорды мерапрыемства яшчэ раз нагадалі прысутным, што Дзень Рэспублікі – гэта не проста свята, а дзень нашага адзінства, які нагадвае нам, што толькі разам мы можам мацаваць краіну і сваю маленькую радзіму, паляпшаць яе дабрабыт.

У гэты дзень мы адчуваем смутак і радасць адначасова. Смуткуем аб тых, хто цаной жыцця заваяваў для нас перамогу, радуемся таму, што жывём у спакойнай і мірнай краіне, працягваем будаваць квітнеючую і магутную дзяржаву, ствараем канкурэнтаздольную эканоміку.

Асноўныя мерапрыемствы адбыліся ў гарадскім парку. У адзінаццаць гадзін там было ўжо шматлюдна. Павіншавалі і прывіталі прысутных на свяце старшыня Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў М.У. Квяткевіч і старшыня Ашмянскага райвыканкама Ю.У. Адамчык. Кароткія словы прамовы, кветкі да помніка загінуўшым вызваліцелям, хвіліна маўчання…

На свяце прысутнічалі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія з хваляваннем і радасцю ўспрымаюць свята дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы дагэтуль здзіўляемся іх энергіі і жаданню расказаць пра ўсё, што прыйшлося перажыць ім. Таму і віншаванне, і пажаданне было адзіным: “Няхай усе радуюцца жыццю!”

Прадоўжылася свята ўрачыстым ушанаваннем перадавікоў вытворчасці, сельскай гаспадаркі, культуры, спорту. Штогод на свяце ўшаноўваюцца людзі, якія сваёй працай у галінах народнай гаспадаркі раёна ўмацоўваюць дабрабыт нашай Айчыны. Сёлета іх было звыш сарака чалавек.

Віншаванне лепшых працаўнікоў перамяжалася нумарамі мастацкіх калектываў. Канцэртная праграма доўжылася да самага вечара. У гэты час, нягледзячы на спякотнае надвор’е, людзі не спяшаліся разыходзіцца. Яны атрымлівалі асалоду ад таленавітых выканаўцаў і частаваліся прысмакамі, якія прапаноўвалі нашы прадпрыемствы, гандлёвыя кропкі, з ціквасцю аглядалі імправізаваныя падворкі, якія прывезлі на свята сельгаскааператывы.

Аматары спорту сустрэліся на стадыёне аграрна-эканамічнага каледжа. У гэты дзень адбыўся футбольны матч паміж камандамі ашмянцаў і літоўскіх сяброў-футбалістаў з г. Вільнюса. Гаспадары на сваім полі завяршылі гульню з перамогай 5:4.

Ну, а вечарам канцэрт народнага ансамбля песні і танца “Імпульс” ператварыўся ў акцыю “Спяём гімн разам”, дзе нашы галасы далучыліся да хору ўсёй краіны.

Ганна Давідовіч.

Фота Святланы Муцянскай.



1 комментарий по теме “Асаблівая дата ў лёсе Радзімы

  1. «нагадалі прысутным, што Дзень Рэспублікі – гэта не проста свята, а дзень нашага адзінства, які нагадвае нам, што толькі разам мы можам мацаваць краіну і сваю маленькую радзіму, паляпшаць яе дабрабыт».
    Прадоўжылася свята ўрачыстым ушанаваннем перадавікоў вытворчасці, сельскай гаспадаркі, культуры, спорту. Штогод на свяце ўшаноўваюцца людзі, якія сваёй працай у галінах народнай гаспадаркі раёна ўмацоўваюць дабрабыт нашай Айчыны. Сёлета іх было звыш сарака чалавек.

    Віншаванне лепшых працаўнікоў перамяжалася нумарамі мастацкіх калектываў. Канцэртная праграма доўжылася да самага вечара. У гэты час, нягледзячы на спякотнае надвор’е, людзі не спяшаліся разыходзіцца. Яны атрымлівалі асалоду ад таленавітых выканаўцаў і частаваліся прысмакамі, якія прапаноўвалі нашы прадпрыемствы, гандлёвыя кропкі, з ціквасцю аглядалі імправізаваныя падворкі, якія прывезлі на свята сельгаскааператывы.
    вам самим не смешно от того, как вы пишете? В стиле застойных лет. Молодежь на простое перечисление событий не ведется.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *