Конкурс на лепшае навагодняе афармленне праходзіць у Ашмянскім раёне

Культура

 

Конкурс на лепшае навагодняе афармленне працягвае набіраць абароты. Ужо многія арганізацыі, прадпрыемствы і проста жыхары раёна падалі заяўкі на ўдзел у ім.

Не абмінулі яго ўвагай настаўнікі, дзеці і іх бацькі з сярэдняй школы № 3 г. Ашмяны. Як расказала нам намеснік дырэктара школы Данута Янцэвіч, сёлета яны вырашылі мінімізаваць упрыгожванне файе і калідораў, а больш увагі аддаць класам. Аднак “тэатр пачынаецца з вешалкі”, таму навучэнцы гуртка “Натхненне” пад кіраўніцтвам настаўніка працоўнага навучання Вольгі Суравец стварылі на ўваходзе ў школу невялікую зімовую алею. Атрымалася вельмі тэматычна і прыгожа.

Акрамя ўдзелу ў раённым конкурсе, кіраўніцтва школы вырашыла правесці свой унутраны конкурс паміж малодшымі, сярэднімі і старэйшымі школьнікамі на лепшае ўпрыгожванне класа. Пераможцаў чакаюць салодкія падарункі.

Для тых, хто ўжо ўпрыгожыў свой дом, месца працы ці прылягаючую тэрыторыю, нагадваем, што заяўкі на ўдзел у раённым конкурсе можна падаць па тэлефонах 4-31-90, 2-16-88, 4-32-22 або даслаўшы сваю заяўку ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама на электронны адрас.

Антон Мальшэўскі.

Фота Святланы Муцянскай.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *