“Імяніны кніжкі дзіцячай” – пад такой назвай прайшло ў дзіцячай бібліятэцы свята, прысвечанае адкрыццю тыдня дзіцячай кнігі. Разам з супрацоўнікамі бібліятэкі мерапрыемства рыхтавалі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Лялечны карагод” Вікторыя Свірская, Аліна Сладзінская і Вікторыя Андрыеўская і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў. Арганізатары зрабілі ўсё, каб гасцям, выхаванцам сацыяльнага прытулку і другакласнікам СШ №3, у бібліятэцы спадабалася. Для іх праводзіліся розныя конкурсы і гульні. Па выніках мінулага года былі ўзнагароджаны самыя актыўныя чытачы. Напрыканцы свята Кніжка запрасіла дзяцей на імянінны торт у выглядзе кнігі. Разам з юнымі чытачамі частаваліся ласункамі і казачныя персанажы, якія “сышлі” з кніжчыных старонак.
Фота Святланы Муцянскай.