У Ашмянскім музеі пройдзе выстава “Свет душы маёй”

Анонсы событий

У маі гэтага года па краіне пройдуць урачыстасці з нагоды 500-годдзя Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і 550-годдзя здабыцця цудатворнага абраза Божай Маці, якую сёння завуць Жыровіцкай. Яе пачытаюць як праваслаўныя, так і каталікі. Ёй маліліся каралі і вялікія князі. Яе каранавалі ў Ватыкане.  На духоўнай карце Беларусі манастыр з’явіўся ў 16 стагоддзі, за сваю гісторыю пабачыў рознае: яго зачынялі, перадавалі іншым канфесіям, руйнавалі, спусташалі. Але ён усё роўна адраджаўся.

Да святкавання далучаецца і наш музей, і прыўрочвае выстаўку  аўтарства Ядзвігі Сенько. Асоба Ядзвігі Іванаўны здаўна знаёмая пастаянным наведвальнікам нашага музея. Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўленая выстаўка іканапісу “Свет душы маёй”. Варта заўважыць, што гэта для большасці твораў прэм’ерны паказ, і наш музей ганарыцца правам першага паказу!

Запрашаем Вас на ўрачыстае адкрыццё выставы, якое адбудзецца 18 сакавіка 2020 г. у 15.00 у будынку музея (вул.Савецкая, 128)

Уваход вольны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *