Гульні, забавы і добры настрой на працягу амаль цэлай гадзіны дарыў юным сланімчанам і гасцям горада падчас свята беларускага пісьменства тэатр гульні і забаў “Серпанцін” раённага цэнтра культуры, які выступіў на дзіцячай пляцоўцы з тэатралізаванай пастаноўкай “Что такое хорошо? Что такое плохо?”. Дзятва разгадвала загадкі, прымала ўдзел у танцавальным флэш-мобе, забаўлялася разам з Ябедай-Карабедай.
Аліна Санюк.
Фота Святланы Муцянскай.