Ашмяны наведала дэлегацыя з Літвы

События

На мінулым тыдні Ашмянскі раён наведала дэлегацыя  Вільнюскага і Шальчынінскага раённых самакіраванняў  на чале з  мэрамі  гэтых адміністрацыйных адзінак —  Марыяй  Рэкст і  Здзіславам Палевічам. На пачатку сустрэчы ў зале пасяджэнняў  госці  абмяняліся  думкамі,  былі акрэслены   накірункі далейшай сумеснай дзейнасці, якая будзе  праяўляцца як у культурных, так і адукацыйных зносінах, асваенні інвестыцыйных праектаў, абмене маладзёжнымі дэлегацыямі, сумесным правядзенні спартыўных  мерапрыемстваў.

Паміж Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам і Шальчынінскім раённым самакіраваннем быў падпісаны пратакол намераў аб заключэнні пагаднення аб супрацоўніцтве.  Трэба зазначыць, што пагадненне  з  Беларускім культурным цэнтрам Шальчынінскага раёна аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, культуры, спорту і турызму  наш раён падпісаў яшчэ тры гады таму і кіраўнік гэтага цэнтра Мікалай Амялевіч з’яўляецца частым госцем на  Ашмяншчыне. Старшыня райвыканкама Юрый Адамчык выказаў  меркаванне, што дружба паміж раёнамі будзе ўмацоўвацца і садзейнічаць іх далейшаму     развіццю.

Старасты старостваў (накшталт нашых старшыняў сельвыканкамаў) былі зацікаўлены на ўласныя вочы пабачыць, як арганізуюць мясцовыя органы ўлады работу   з насельніцтвам, як рашаюцца на тэрыторыі сельскіх  Саветаў пытанні медыцынскага абслугоўвання, адукацыі і культуры,  сацыяльнага забеспячэння асобных катэгорый  грамадзян, як развіваецца ў нашым раёне аграрны сектар і эканоміка, жыллёва-будаўнічая галіна. У праграму наведвання былі ўключаны Жупранская СШ, аддзяленне кругласутачнага знаходжання для  састарэлых грамадзян у Жупранах,  Барунскі УПК, мясцовая амбулаторыя, касцёл Святых Пятра і Паўла. У Гальшанах госці пабывалі ў дзіцячым садку, народным музеі імя Эдуарда Корзуна ў гімназіі, Доме культуры і сельвыканкаме.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *