21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Прапануем вам, паважаныя чытачы, праверыць, ці добра вы ведаеце беларускую мову. Дасылайце свае адказы на электронную пошту ludmilkin@tut.by. Пераможцу, які хутчэй за іншых цалкам справіцца з віктарынай, чакае прыз – падпіска на раённую газету.
Алфавіт. Назавіце 28-ю літару беларускага алфавіта.
Свята. Якое свята ў народным календары прысвечана “жывому агню”?
Фразеалагізм. Што азначае фразеалагізм “бібікі біць”?
Побыт. У старажытнай беларускай хаце ля ўваходу справа – мыцельнік i печ. А што paбілі ў мыцельніку?
Помнік. Якой літары беларускага алфавіта пастаўлены помнік і дзе?
Кніга. Дзе і кім была выдадзена першая кніга на беларускай мове?
Прыказка. Устаўце слова ў прыказку. Старога _____________ на мякіне не правядзеш.
Словы. Перакладзіце на беларускую мову словы: кукушка, шуба, перила, летучая мышь.
Зямляк. Вядомы верш Францішка Багушэвіча пад назваю «Яснавяльможнай пані Арэшчысе». Каму ён прысвечаны?
Асоба. Назавіце імя і прозвішча беларускай пісьменніцы, якая стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
Літаратура. Караткевіч nicaў у кнізе «Зямля пад белымі крыламі»: «…на ўсход ад Беларусі буслы ўжо амаль не водзяцца. Так што нават цікава, а хто там прыносіць…» Закончыце!
Мера. Для паштучнага падліку тавару нашы продкі мелі такую меру, як тузін. Колькі штук уваходзіла ў тузін?
Страва. Якая беларуская страва напамінае назваю старэйшую родзічку?
Назва. Даўнейшая назва шклозавода.
Традыцыі. Які прадмет з’яўляўся адвечным спадарожнікам чалавека ў жыцці? На вяселлі – у сватоў, у чырвоным куце, на крыжы, хлеб-соль.
Адзенне. Які прадмет гардэробу называлі шнуроўкамі?
Асветніца. Славутая Еўфрасіння Полацкая была дачкой князя Святаслава. Як гучала яе поўнае імя з імем па бацьку?
Псеўданім. Літаратурны псеўданім Івана Луцэвіча.