З песнямі – ў поле

Главное

Добры настрой, вясёлыя беларускія народныя песні, цёплыя словы падзякі за працу камбайнерскім экіпажам, аператарам зернесушыльных комплексаў, вадзіцелям, спецыялістам, а таксама рабочым мехмайстэрні СВК “Кракоўка” прывезлі работнікі культуры Жупранскага сельсавета.

Дырэктар Жупранскага Дома культуры Валянціна Горыд прывіталася з кракоўскімі механізатарамі і падзякавала кожнаму за хлеб наш надзённы. З цікавым рэпертуарам самабытнай народнай песні работнікі культуры выехалі таксама ў вёскі Паляны, Лоўцішкі, Талоцішкі, дзе поўным ходам ідзе ўборка збожжа. Разам з прафсаюзным лідэрам сельгаскааператыва Святланай Казакевіч работнікі культуры таксама завіталі на віншаванне аднаго з перадавых камбайнераў сярод маладзёжных экіпажаў Дзмітрыя Родзевіча. Каштоўны падарунак, да якога прыклалі незабыўнае музычнае афармленне, прыйшоўся даспадобы маладому хлебаробу і яго памочніку Дзмітрыю Вярбіцкаму.

У людзей, якія шчыруюць на хлебнай ніве, кожная хвілінка – на вагу золата. Пакуль спрыяе надвор’е і сонца песціць кожны каласок, трэба працаваць. Таму самадзейныя артысты падстроіліся пад абедзенны перапынак. Задушэўныя мелодыі пад гармонік, скрыпку і бубен, якія ўслаўляюць людзей працы, далёка разносіліся з парывамі ветру па хлебнай ніве.

За падораны добры настрой удзячныя гледачы адорвалі культработнікаў шчырымі апладысментамі.

Алена ШЫДЛОЎСКАЯ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *