Вячоркі ў Кракоўцы

Культура

28   лістапада пачынаецца апошні ў годзе пост — Калядны, або Піліпаўскі (Піліпаўка), які працягваецца да самых Каляд. З гэтага дня сілкаванне складаецца галоўным чынам з гародніны і хлеба з алеем. З Піліпавак, пасля заканчэння летне-асенніх палявых работ пачынаюцца вячоркі: жанчыны доўгімі  восеньскімі і  зімовымі вечарамі збіраюцца самаробнічаць, гутарыць і спяваць.   Перш за ўсё, дзяўчаты рыхтавалі сабе пасаг: ткалі, шылі, вышывалі і пры гэтым, вядома, спявалі песні, танцавалі, удзельнічалі ў гульнях, карагодах.

Збірацца на вячоркі —  гэта  беларуская  традыцыя,  якую  захоўваюць у аг. Кракоўка . 27 лістапада, у другой палове дня, вяскоўцы спяшаліся у мясцовы клуб кожны са сваімі прысмакамі, каб разам   прыняць удзел у тэатралізаваным абрадавым дзеянні з народнымі песнямі, забавамі, танцамі  і гумарам,  паспрабаваць  пачастункі ад гаспадара і гаспадыні, удоваль падсілкавацца  і прадставіць свае асабістыя рэцэпты прыгатавання  ежы.     Добры настрой на працягу вячорак ствараў народны ансамбль народнай песні “Жытніца”. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *