Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сення сустрэліся з калектывамі дражджавога завода, аддзялення Дэпартамента аховы, Кальчунскай СШ, ААТ «Будаўнік», цэнтральнай раённай бальніцы, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
Падчас сустрэч насельніцтву была даведзена інфармацыя аб развіцці ў Беларусі прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці, а таксама аб мерах па супрацьдзеянні наркаманіі і незаконнаму звароту наркотыкаў. Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам размова ішла пра прафілактыку ВІЧ-інфекцыі. Намеснік кіраўніка абласной інфармацыйнай групы, генеральны дырэктар КУП «Гроднааблкінавідэапракат» Юрый Аляксей сустрэўся з работнікамі дражджавога завода; начальнік упраўлення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі УУС аблвыканкама Сяргей Лянкевіч — з калектывам раённай бальніцы.
Аліна БЕЛІЦКАЯ.