Інфармацыйная гадзіна “Знакавыя постаці Ашмяншчыны” прайшла ў раённай бібліятэцы

Культура

2 кастрычніка ў чытальнай зале раённай бібліятэкі ў рамках тыдня “Гонар нашай зямлі” прайшла літаратурна-інфармацыйная гадзіна “Знакавыя постаці Ашмяншчыны”, прысвечаная знакамітым людзям краю: літаратарам  А. Адынцу, Ф. Багушэвічу, Ч. Янкоўскаму, К. Дарагастайскаму, А Зязюлю, Я. Германовічу, нашым землякам С. Гальшанскай, З. Мінейку і інш. З іх жыццём і дзейнасцю пазнаёміла загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Святлана Галінская. Наведвальнікам бібліятэкі быў паказаны відэаролік “Літаратурная Ашмяншчына”. Бібліёграф Алена  Янкоўская зрабіла агляд літаратуры, змешчанай на кніжнай выставе “Гісторыя Ашмяншчыны ў асобах”.

фото

Ашмянская раённая бібліятэка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *