«День соседей» прошел в агрогородке Кольчуны (видео и фоторепортаж)

Культура

“Свята вуліцы маёй” ў мінулую надзелю адзначалі ў Кальчунах. Жыхары сабраліся ля будынку сельскага Савета, каб разам сустрэць трыццацігадовы юбілей вуліцы Дэбескай. Гандлёвыя шапікі і атракцыёны радавалі дзяцей. Мясцовыя жыхары і госці вёскі: ансамбль народнай песні “Жытніца” аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Кракоўка, і ўсім знаёмыя выканаўцы Сяргей Федаровіч, Канстанцін Яраш, Лілія Заруба і зусім юная, дзевяцігадовая Мілана Янушкевіч даравалі музычныя падарункі. Цікавыя конкурсы і жартоўныя спаборніцтвы паміж камандамі з розных вуліц показалі, наколькі дружныя ў вёсцы суседзі. Словам, было весела.

IMG_2966

Калі успамінаць гісторыю, то пачатак узнікнення вуліцы ляжыць у далекім 1904 годзе, калі была створана вёска Дэбесі, якая стала ўваходзіць у Граўжышкоўскую воласць. Падумаць толькі – 113 гадоў назад. Праз некаторы час пачала працаваць там школа, сельскі савет, калгас імя Суворава. Вёска расла, аднак 1987 год – стаў пераломным для кожнага жахара Дэбясёў і суседняга пасёлка Завадскога, іх і прышлося далучыць да Кальчун. І вось, ужо 30 год існуе вуліца Дэбеская, дзе пражывае 79 чалавек. Гэта і маладыя – творчыя і актыўныя, і людзі старэйшага узросту – мудрыя і сталыя.

На свяце стараліся надаць ўвагу кожнаму жыхару. Павіншавалі з юбілеем Варвару Чэславаўну Кавалеўскую і Дануту Альбертаўну Анацка – жанчынам споўнілася нядаўна 75 год. Узросту мудрасці дасягнула сямідзесяцідвухгадовая Таццяна Іванаўна Абрамовіч . Вялікая удзячнасць у гэты дзень была нададзена Сафіі Канстанцінаўне Лычкоўскай – старэйшай жыхарцы вуліцы. У гэтым годзе яна адзначала сваё сямідзесяцісямігоддзе. Свой трыццаты дзень нараджэння нядаўна святкавала Ларыса Абрамовіч – івалід дзяцінства, якой была нададзена асобая увага. Ларыса расказвала, што марыла прачытаць свой любімы верш, у той дзень мара яе споўнілася, а пасля свята вядучыя падаравалі ёй сувенір.

Адзначалі на свяце і сямейныя пары, якія доўгія гады жывуць дцша ў душу. Таццяна і Міхаіл Абрамовічы ужо 52 гады разам, Генуэфа і Уладзімір Міцкевічы – 46 год жывуць у каханні і згодзе. Нараджэнне самага маленькага жыхара вуліцы, Аляксея Ката, таксама не пакінулі без увагі.

Вядучая свята Сняжана Кагадоўская ў завяршэнне падзякавала прысутных і яшчэ раз павіншала: “Дзякуй усім гасцям нашым, дзякуй жыхарам сяла за тое, што умееце і весяліцца, і працаваць. Так, свята атрымалася, было весела, дружна і цікава, інакш і быць не магло, бо ўсе мы – адна сям’я, усе мы сельскія жыхары.”. Дзень суседа завяршыўся святочнай дыскатэкай на адкрытым паветры.

Інга ГІЗ, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ


IMG_2841

IMG_2842

IMG_2890

IMG_2902

IMG_2904

IMG_2922

IMG_2935

IMG_2938

IMG_2951

IMG_2957

IMG_2970

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *