Ашмянскія выратавальнікі правялі заняткі з выхаванцамі дашкольных устаноў адукацыі раёна

Силовые ведомства

У межах другога этапа рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» работнікі Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя заняткі з выхаванцамі дашкольных устаноў адукацыі раёна.

DSC_0010

Такія візіты выратавальнікаў у дзіцячыя садкі выклікаюць вялікую цікавасць у падрастаючага пакалення. Людзі ў форме адразу ж становяцца аб’ектам пільнай увагі: хлопчыкі і дзяўчынкі задаюць сваім гасцям шмат пытанняў, наравяць хаця б дакрануцца да людзей мужнай прафесіі, распытваюць пра іх работу. У ходзе сустрэч выратавальнікі расказваюць малышам, у якіх сітуацыях агонь з’яўляецца нашым сябрам, а ў якіх – ворагам, праводзяць прафілактычныя гутаркі па бяспецы жыццядзейнасці, загадваюць дзецям загадкі. У гульнявой форме дзеці вывучаюць нумары экстраных службаў “101” і “112” і асвойваюць алгарытм дзеянняў падчас змадэліраванай сітуацыі — пажару ў кватэры. У іх задачу ўваходзіць выклікаць на дапамогу выратавальнікаў па тэлефоне.

DSC_0016

DSC_0026

Актыўны ўдзел малышы прымаюць у абмеркаванні тэмы «Запалкі дзецям не цацкі». Напрыканцы мерапрыемства выхаванцы садкоў з задавальненнем фатаграфіруюцца на памяць, а затым расказваюць аб візіце выратавальнікаў сваім бацькам і ўжо вучаць іх, як трэба сябе паводзіць, каб не дапусціць пажару. Наглядна-дэманстрацыйныя матэрыялы прафілактычнага характару, якія прыносяць супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, дапамагаюць выхавацелям у арганізацыі меропрыемстваў на дадзеную тэматыку.

Аліна САНЮК.

Фота Сяргея ЛІСОЎСКАГА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *