Як прайшла купальская ноч у Ашмянскім раёне

Культура

Яркае, самабытнае і непаўторна-прыгожае свята адбылося на беразе возера фермерскай гаспадаркі “Іванава”, зладжанае сельскім клубам аграгарадка Баруны, Ашмянскім раённым цэнтрам культуры Ашмянскага райвыканкама і фермерам Іванам Кунюта. Сотні гледачоў і самі арганізатары мерапрыемства атрымалі незабыўныя ўражанні к гэтую летнюю ноч.  У сёмы раз,  свята сабрала  мноства народу з розных  вугалкоў  Ашмяншчыны і суседніх раёнаў.

DSC_0346

Купалінка з Купалам паступова акунулі прысутных у мір казачных персанажаў.  Вадзяны, які прыплыў на лодцы з дзвумя Русалкамі, не захацеў перашкоджваць людзям весяліцца і папрасіў дзяўчатак, якія сабраліся пускаць на ваду вяночкі пагуляць з ім у гульню.

DSC_0356

Слова “Купалле”, зробленае  з  драўляных брускоў, сабрало  вакол сябе вялізарны карагод  з гледачоў, і, неўзабаве, разгарэлася “галоўнае “ вогнішча свята!

DSC_0361

Лясун, Вядзьмарка, Баба Яга, Чорт, Ваўкалакі многія іншыя героі запэўнілі ўсіх, што будуць  дапамагаць моладзі ў пошуках  папараць-кветкі. Незабыўна прыгожыя песні гучалі у выкананні народнага ансамбля “Жытніца” і сямейнага цыганскага ансамбля “Джана Рома”.

DSC_0377

У поўнач, неба над прыгожым возерам асвяцілі святочныя феервекі, які спрэзэнтаваў мясцовы прадпрымальнік Аляксей Дарняк. Скончылася свята пад танцавальныя рытмы дыскатэкі. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *