Уважаемые жители Ошмянского района!
2 апреля 1996 года, выражая волю своих народов, президенты двух стран подписали в Москве Договор о создании Сообщества Беларуси и России. 2 апреля 1997 г. Республика Беларусь и Российская Федерация подписали Договор о Союзе Беларуси и России.
С тех пор этот день отмечается как День единения народов Беларуси и России. Страны взяли курс на глубокую и всестороннюю интеграцию, основанную на стремлении быть вместе, жить и действовать сообща.
Белорусы и россияне дорожат традициями дружбы, добрососедства и доверия, которые были пронесены сквозь годы и испытания, бережно хранились и передавались из поколения в поколение.
Более двадцати лет наши государства продвигаются по пути развития взаимовыгодного сотрудничества и всесторонней интеграции: проводится согласованная внешняя и оборонная политика, развиваются взаимовыгодные экономические связи, осуществляется обмен достижениями в образовательной сфере, культуре, научной мысли. Достаточно успешно развивается сотрудничество области и нашего района с регионами Российской Федерации.
В этот праздник от всей души желаем вам доброго здоровья, счастья и благополучия.
Районный исполнительный комитет.
Районный совет депутатов.
На пачатку красавіка народы двух брацкіх славянскіх дзяржаў — Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі — адзначаюць Дзень яднання. Свята сімвалізуе блізкасць народаў не толькі на гістарычным і культурным, але і на юрыдычным узроўні.
Пачатак інтэграцыі быў пакладзены ў 1996 годзе. Менавіта тады прэзідэнты абедзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі. Роўна праз год быў падпісаны Дагавор «Аб Саюзе Беларусі і Расіі», які даў новы штуршок працэсу ўсёабдымнай інтэграцыі.
Сённяшнія падзеі падкрэсліваюць правільнасць выбранага шляху на інтэграцыю. Пацвярджэннем гэтага з’яўляюцца шматлікія міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы.
На працягу тыдня ў школах раёна, каледжах праходзяць мерапрыемствы, тэматычныя ўрокі, інфармацыйныя гадзіны, паказ мастацкіх і дакументальных фільмаў, прысвечаных Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. У бібліятэках арганізуюцца выставы літаратуры і матэрыялаў перыядычнага друку, якія толькі падцвярджаюць важную думку — народы больш моцныя, калі яны разам.
Не засталіся ў баку ад гэтай падзеі і навучэнцы аграрна-эканамічнага каледжа. Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў сценах навучальнай установы адбылася інфармацыйная гадзіна, прысвечаная гэтаму святу.
На слайдах у суправаджэнні музычнай кампазіцыі Руслана Аляхно «Дзве сястры» адзін за адным змяняліся фотаздымкі беларускіх і расійскіх краявідаў, знакамітых месцаў, гістарычных помнікаў, выбітных людзей двух брацкіх народаў… Навучэнцам было прапанавана выданне «Союз. Беларусь — Россия», якое пазнаёміла іх з сумеснымі праектамі нашых дзяржаў.
На інфармацыйную гадзіну завітала Ірына Бразоўская — член прэзідыума праўлення Ашмянскай раённай арганізацыі «Беларускае аб’яднанне «Веды». Ірына Мар’янаўна расказала аб гісторыі свята, аб сумесных дзяржаўных праектах і іх рэалізацыі. Яна спыніла сваю ўвагу не на палітычных аспектах супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, а на культурным і духоўным развіцці. Напрыканцы інфармацыйнай гадзіны спецыяліст прапанавала навучэнцам пазнаёміцца з інфармацыяй на сайце саюзнай дзяржавы, дзе яна пададзена ў поўным аб’ёме.
Кацярына РУДЗІК.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

