Ашмянскія музыканты былі сярод лепшых на абласным конкурсе «Юны віртуоз»

Культура

Нядаўна вучні Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў пабывалі на канцэрце і майстар-класе вядомага баяніста Трафіма Антыпава.

Спецыяльна для выхаванцаў прайшло праслухоўванне, пасля якога Трафім Антыпаў запрасіў творчую сям’ю школы мастацтваў прыняць удзел у конкурсах, якія ён арганізоўвае.Натхнёныя сустрэчай з музыкантам, дзеці ў сярэдзіне сакавіка адправіліся на абласны фестываль-конкурс «Юны віртуоз». У сценах Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа сабралася больш за сто вучняў дзіцячых школ мастацтваў Гродзеншчыны. Інструменталісты «спаборнічалі» за ўзнагароды ў дзвюх намінацыях «баян» і «акардэон». Ашмянцы дэманстравалі сваё выканальніцкае майстэрства ў малодшай і сярэдняй групах.

IMG_4175

Сваім майстэрскім выкананнем ашмянцы змаглі ўразіць патрабавальных гледачоў. Спецыялісты высока ацанілі ігру пяцікласніка Аляксандра Савіцкага (настаўнік Наталля Міцэвіч), які атрымаў грамату за выдатнае выступленне. Паспяховымі былі выступленні пяцікласніка Аляксея Кузьміча (настаўнік Марына Лопух) і чацвёртакласніка Вадзіма Васілеўскага (настаўнік Галіна Крыніцкая), якія былі ўзнагароджаны дыпломамі лаурэта III ступені.

IMG_4192

Першы раз на вялікай сцэне выступіў вучань другога класа школы мастацтваў Яўгеній Каравай (настаўнік Наталля Міцэвіч). Творчы дэбют высока ацаніла журы конкурсу —  Яўгеній атрымаў дыплом  лаурэата  IІI  ступені.

Наперадзе ў выхаванцаў вопытных педагогаў Марыны Лопух, Наталлі Міцэвіч і Галіны Крыніцкай выступленні на конкурсе імя Горскага, «Новых вяршынях» і «Львёнку», дзякуючы якім яны змогуць дакрануцца да незвычайнага свету мастацтва.

IMG_4194

Настаўнікі выказваюць падзяку бацькам сваіх выхаванцаў за разуменне і дапамогу, а таксама начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлане Баркоўскай за арганізацыю падвоза дзяцей на фестываль-конкурс.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *