У Ашмянскім раёне праходзіць акцыя «Нашы дзеці»

Общество

19 Некалькі тыдняў засталося да самых дзівосных зімовых дзён. Напэўна, дзеці ва ўсім свеце вераць у цуды, якія здзяйсняюцца на Каляды і Новы год. Дзеля шчаслівых дзіцячых усмешак  добрымі чараўнікамі ў гэтыя дні стануць людзі, якія прымуць удзел у  раённай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Штогодняя акцыя будзе цягнуцца да 8 студзеня. Яна дазваляе звярнуць увагу на праблемы дзяцінства, аказаць дапамогу і падтрымку дзецям, якім патрэбны клопат і ўвага дзяржавы і грамадства.

Метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ірына Бразоўская расказала, што дабрачынныя мерапрыемствы запланаваны ва ўсіх інтэрнатных установах Ашмяншчыны. Традыцыйна прыёмныя і апякунскія сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і выхоўваюцца ў аддзяленні дзіцячага сацыяльнага прытулку, знаходзяцца ў святочныя дні ў бальніцы —  наведаюць кіраўнікі органаў улады. Яны павіншуюць дзяцей з навагоднімі святамі, а таксама ўручаць падарункі.

Удзел у раённай навагодняй дабрачыннай акцыі прымуць прадпрыемствы, арганізацыі, аб’яднанні раёна. Сярод іх — «Ашмянскія электрычныя сеткі», ААТ «Будаўнік», «Ашмянскі мясакамбінат», «Ашмянскі сыраробны завод», КСУП «Кракоўка», «Ашмянскі хлебакамбінат»,  ААТ «Аграпрамтэхніка», ААТ «Белкава»,  ДБУ №28, «Белбудбанк», «Белаграпрамбанк», «Беларусбанк», «Белая Русь», «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа», БРСМ, Беларускі фонд міру.

У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі 27 снежня адбудуцца навагоднія святы для дзяцей-інвалідаў (75 чалавек) і для дзяцей- сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (56 чалавек). Дарэчы, у дзіцячых дамах сямейнага тыпу знаходзіцца 27 дзяцей, у прыёмных сем’ях жывуць 27 дзяцей, пад апекай знаходзіцца — 18.

Цэнтральнай падзеяй рэспубліканскай акцыі стане навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі. Мерапрыемства запланавана на 23 снежня. Яго ўдзельнікамі будуць больш за дзве тысячы дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку і чацвёра ашмянцаў. Завітаюць нашы школьнікі і на абласное навагодняе свята.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *