Ашмянцы прымаюць удзел у конкурсе на канале «Культура» Беларускага радыё

Культура

Вучні сярэдняй школы №1 Мікіта Мароз, Кацярына Асмольская, Ян Віткоўскі, Лізавета Рубан і вучань сярэдняй школы №2 Антон Плявака прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Паэтычны ветразь».

R2G0l8mOCuU (1)

Спаборніцтвы прымеркаваны да Года культуры і 15-годдзя канала «Культура» Беларускага радыё, які, уласна, і з’яўляецца арганізатарам конкурсу. Прысвечаны «Паэтычны ветразь» юбілеям класікаў беларускай літаратуры Кандрата Крапівы і Максіма Багдановіча. Менавіта іх творы прагучалі з вуснаў вучняў.

6eee

Жаданне паўдзельнічаць у конкурсе выказалі 156 канкурсантаў (74 — у малодшай узроставай групе і 82- у старэйшай) з розных куткоў Беларусі.

На працягу лістапада на радыёканале «Культура» ў праграме «Мэры Попінс» арганізуецца трансляцыя запісаных выступленняў удзельнікаў. За іх можна прагаласаваць падчас эфіру (па буднях з 16.05 да 17.00 і ранкам наступнага дня з 10.05 да 11.00), даслаўшы СМС на кароткі нумар 7755 (паслуга платная). СМС-галасы суміруюцца з галасамі на сайце канала «Культура». Той, хто стане лепшым па выніках абодвух галасаванняў, будзе запрошаны на фінал конкурсу.

tr2

Конкурсныя эфіры пачаліся ў аўторак, 8 лістапада, у 16.05. Пасля таго, як  усе канкурсанты прагучаць у эфіры «Мэры Попінс», іх яшчэ раз можна будзе праслухаць на сайце канала «Культура»radiokultura.by. Галасаванне на сайце будзе адкрыта з 1 па 7 снежня.

Дапаможам ашмянцам перамагчы ў спаборніцтвах, дашлём свой голас альбо пакінем яго на сайце radiokultura.by!

Людміла КОЗЕЛ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *