Валянціна Ліштван заняла першае месца на абласным конкурсе размоўнага жанру

Культура

img_1355__jpgРаз у два гады на базе Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці праводзіцца абласны конкурс размоўнага жанру, у якім прымаюць удзел калектывы і індывідуальныя выканаўцы. Удзельнікі конкурсу прадстаўляюць на суд журы і гледачоў празаічныя, паэтычныя і камедыйна-сатырычныя творы: аўтарскія, класічныя, а таксама з выкарыстаннем рэгіянальнага матэрыялу. Сёлета была аб’яўлена дадатковая намінацыя на лепшае ўвасабленне твора беларускіх класікаў — Багдановіча, Мележа, Крапівы, Бядулі, Шамякіна – у сувязі з юбілейнымі датамі з дня нараджэння.

 

Валентина Лиштван
Валянціна Ліштван

Удзельнікамі конкурсу сталі не толькі работнікі культуры, але і людзі другіх сфер дзейнасці, вучні школ, навучэнцы каледжаў.

Ашмянскі раён на конкурсе прадставіла мастацкі кіраўнік раённага цэнтра культуры Валянціна Вацлаваўна

Ліштван. У намінацыі “Паэзія, інсцэніроўка паэтычнага твора” яна прачытала аўтарскі верш “Паданне пра Нявесцін камень”. Журы прысудзіла ашмянскай канкурсантцы першае месца.

Трэба адзначыць, што Валянціна Ліштван вершы піша даўно. Не раз яе творы друкаваліся на старонках раённай газеты і іншых перыядычных выданняў. Сёлета паэтка таксама прымала ўдзел у абласным фестывалі “Поэзия – души движенье», аб’яўленым абкамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Так як Валянціна Вацлаваўна на той час працавала ў СШ №1 і нават цяпер вядзе на базе школы студыю дзіцячых тэатральных мініяцюр “Фламінга” ад РЦК, то яе ўдзел у конкурсе згодна з палажэннем быў цалкам абаснаваным. Валянціна Ліштван атрымала ўзнагароду і падарунак ў намінацыі “Героіка-патрыятычная паэзія”.

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *