1 верасня Ашмяншчына адзначыла Дзень ведаў

События

Пасля летніх канікулаў дзятве надышла пара ісці ў школу. Першы званок празвінеў больш чым у трох тысячах школ і гімназій Беларусі. Школьныя класы прынялі 980 тысяч навучэнцаў (на 13 тысяч больш, чым у мінулым верасні). У Гродзенскай вобласці ў новым навучальным годзе за парты селі каля 112 тысяч школьнікаў – прыкладна на 2 тысячы больш, чым у мінулым годзе. Амаль для 13 тысяч з іх гэта першы навучальны год. Школы Ашмяншчыны прынялі 3639 вучняў, з якіх 401 — першакласнікі.

Адкрываецца навучальны год традыцыйнымі школьнымі лінейкамі. На адной з іх, у Кальчунскай сярэдняй школе, пабывалі нашы карэспандэнты.

Урачыстасць сабрала  жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак. У прывітальным слове дырэктар Яўген Навіцкі расказаў, чым адметны гэты год для ўстановы адукацыі. Вучні актыўна бралі ўдзел у розных конкурсах, алімпіядах, спаборніцтвах. Добрым вынікам гэтага сталі прызавыя месцы, занятыя вучнямі на раённым і рэгіянальным узроўнях. Ансамбль “Знічкі”, у якім выступалі шасцікласніцы Рэната Апанасевіч і Марына Розель, заняў ІІ месца на ІІ рэгіянальным фестывалі-конкурсе “Звініць струна”. Нядрэнныя вынікі і ў спорце. Тая ж Рэната Апанасевіч перамагла ў турніры па мастацкай гімнастыцы “Прынцэса спорту. Лета-2016” у адвольнай праграме. Дзесяцікласнікі Андрэй Загурскі і Карына Акуліч заваявалі прызавыя месцы ў раённых спаборніцтвах па легкаатлетычным кросе на дыстанцыі 2000 метраў, Дзмітрый Кіркоўскі заваяваў шэраг узнагарод на юнацкім чэмпіянаце Еўропы па паўэрліфтынгу. Адзінаццацікласнік Дзмітрый Міцкевіч заняў ІІ месца ў раённым кросе на 3000 метраў. Вучань 9 класа Аляксандр Буткевіч заняў I месца на II этапе чэмпіянату Беларусі па мотакросе ў класе “Нацыянал”.

Робяць тут і першыя крокі ў навуку – вучаніца 10 класа Ганна Масевіч стала пераможцай абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”, а адзінаццацікласніца Алеся Карыцкая атрымала перамогу ў абласным конкурсе навукова-даследчых работ па псіхалогіі. На раённых алімпіядах па розных прадметах прызавыя месцы занялі Карына Пяткевіч, Ангеліна Лыскойць, Вольга Міцкевіч і Глеб Жук.

Двое выпускнікоў прававога класа Дзяніс Горгун і Яўген Ждановіч паступілі сёлета ў Акадэмію МУС.

Да прысутных звярнуліся намеснік начальніка Ашмянскага РАУС Іван Куняўскі і старшыня Кальчунскага сельвыканкама Лілія Янушкевіч. Пасля выступілі першакласнікі і іх першая настаўніца Святлана Дэмская. Разам з педагогамі і вучнямі ўдзел у мерапрыемстве прынялі супрацоўнікі Кальчунскага аддзела культуры і вольнага часу.

Урачыстая лінейка завяршылася традыцыйным уручэннем кветак настаўнікам. А затым вучняў запрасілі на першы ўрок “Нам свет завешчана берагчы!”. Падчас яго школьнікам прапанавалі зрабіць сімвал міру – голуба. Папяровыя птушкі будуць нагадваць усім юным шукальнікам ведаў аб важнасці захавання міру і спакою на нашай зямлі.

Рады вучняў Кальчунскай школы папоўнілі 15 першакласнікаў. Спадзяёмся, для іх гэты год стане пачаткам вялікай дарогі па школьным жыцці.

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.

IMG_6196

IMG_6207

IMG_6216

IMG_6229

IMG_6232

IMG_6238

IMG_6252

IMG_6272

IMG_6283

IMG_6299

IMG_6309

IMG_6314

IMG_6316

IMG_6321

IMG_6327

IMG_6331

IMG_6339

IMG_6351

IMG_6373

IMG_6382

IMG_6386

IMG_6403

IMG_6410

IMG_6425

IMG_6450

IMG_6457

IMG_6460

IMG_6462

IMG_6463

IMG_6473



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *