Радзівіл прыехаў у Ашмяны

Культура

На цэнтральнай вуліцы горада Ашмяны вы маеце магчымасць імгненна перанесціся ў XVІ стагоддзе.

На сцяне будынка вы ўбачыце, як са старадаўняй карэты выходзіць герой гэтага сучаснага жывапіснага роспісу — Мікалай Радзівіл па мянушцы Руды.

Ці так выглядаў яго прыезд у Ашмяны, ці не — няхай спрачаюцца гісторыкі. Даўно гэта было. Звестак амаль не засталося. Таму сам факт прыезду сюды вядомага дзяржаўнага і вайсковага дзеяча даўно агарнулі маляўнічыя легенды.

Але побач з легендамі заўжды ёсць месца простым жыццёвым высновам.

6-20_kopiya

Радзівіл прыехаў у Ашмяны.

Гэй, народзе, князя сустракай!

Загулі званы у знак пашаны,

Грамада паднесла каравай…

 

Завітаў па справах ці у госці?

Невядома. Але чуткі ёсць:

Радзівіл быў «знаўцам» прыгажосці,

Да дзяўчыны ехаў ягамосць.

 

Што за цуд — ашмянскія дзяўчаты!

Хто іх стрэне — прыпыняе крок.

Прыгажунь і сёння тут багата —

Едуць хлопцы зблізку і здалёк.

 

Не ў карэце, як той князь высокі, —

Маладзён на ровары імкне!

Час заменіць транспартныя сродкі.

Прыгажосць ніколі не міне.

 Яўген ПЯСЕЦКІ

Па матэрыялах газеты «Звязда»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *