Рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля” сёлета прыме Астравец.
Па словах загадчыцы аддзела метадычнай работы раённага цэнтра культуры Аксаны Юркантовіч 2 ліпеня гонар нашага раёна на творчым форуме ў Астраўцы будуць адстойваць Ангеліна Захарэўская (выпускніца СШ №3), Ульяна Лугін і Арцём Скароль (СШ №1), Любоў Шчарбакова (Гальшанскі аддзел культуры і вольнага часу), Крысціна Ягорава (навучэнка аграрна-тэхнічнага каледжа, якая прадставіць раённы цэнтр культуры).

