Сярэбраны звон гальшанскіх цымбалаў

Год культуры в Ошмянском районе Культура

У Баранавічах прайшоў III адкрыты форум музыкантаў «Сярэбраны звон цымбалаў». На арганізаваным Міністэрствам культуры мерапрыемстве падведзены вынікі творчай работы па прапагандзе беларускай цымбальнай школы за апошнія тры гады, а таксама абмеркаваны праблемы, з якімі прыходзіцца сутыкацца ў сваёй дзейнасці настаўнікам і юным музыкантам.

DSC_1613

Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі дзіцячых школ мастацтваў і музычных каледжаў з усіх абласцей рэспублікі, а таксама з Мінска. Папярэдні адбор па Гродзенскай вобласці праходзіў у Лідзе і Гродне. Толькі дзесяці вучням пашчасціла адправіцца на форум у Баранавічы. Усяго ж у мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 400 цымбалістаў, якія выступалі як у складзе ансамбляў, аркестраў, так і індывідуальна.

Майстэрства ігры на цымбалах прадэманстравала і вучаніца Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Райская. За віртуознае валоданне інструментам вучаніца Наталлі Віктараўны Трот (канцэртмайстар Вікторыя Аляксандраўна Малахава) узнагароджана дыпломам.

Музычны форум у Баранавічах яшчэ больш упэўніў юную цымбалістку ў тым, што цымбалы – гэта інструмент з вялікімі магчымасцямі. У іх гучанні ёсць і раяль, і скрыпка, і духавыя інструменты. Мажліва, пагэтаму музыка цымбал падабаецца людзям рознага ўзросту.

Аліна САНЮК.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *