Удзельнікі фестывалю “Гальшанскі замак – 2016”

Год культуры в Ошмянском районе

На фестывалі “Гальшанскі замак – 2016” мы ў чарговы раз чакаем нашых любімцаў — беларускі гурт «Pawa» з Мінска!!! Гурт быў занаваны ў 2011 годзе . Калектыў выконвае музыку напрамку Folktronica, Folk-Medieval, фолк-рок і сярэднявечную музыку. У сваім рэпертуары музыкі выкарыстоўваюць аўтэнтычны матэрыял, сабраны на тэрыторыі сучаснай Беларусі, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і іншых абшараў заходняй Еўропы. Падмурак творчасці PAWA складаюць традыцыйныя беларускія песні, акрамя таго, музыкі выконваюць кампазіцыі на англійскай, аквітанскай, старанямецкай і польскай мовах.
Гурт прымаў удзел у шматлікіх музычных фестывалях Літвы, Украіны, Беларусі, Польшчы і Расіі.1

Фольку, фольку, яшчэ больш фольку! На фестывалі “Гальшанскі замак – 2016” акустычная фолк-фэнтэзі музыка ў выкананні гурта “Hardwood”. Аўтарская музыка, тэксты песень на англійскай і латыні, мноства чаруючых інструментаў. Ніякіх межаў, ніякіх правілаў… У выкананні калектыву будзе гучаць музыка пра чарадзейную прыгажосць навакольнага свету. (апошні сказ ці трэба асабліва адзначаць? Музыка скажа сама пра сябе)

6

 

Упершыню прыме ўдзел ў фестывалі “Гальшанскі замак ” гурт «Nevrida».
Nevrida — альтэрнатыўны фэнтэзі-фолк праект, створаны ў лютым 2013 года. Назва была дадзена ў гонар легендарнай краіны неўраў, якіх лічаць першымі насельнікамі Беларусі. Уся творчасць гурта — гэта свайго роду адказ на пытанне: «а што было бы, калі б сярэднявечныя менестрэлі вырашылі паспрабаваць сябе ў якім-небудзь з сучасных музычных стыляў?».

2

 

Сонечны і яркі танцавальны калектыў «Soleil» — гэта натхненне гісторыяй і бясконцая энергія гістарычнага і народнага танца!

3

 

Гурт “Скудрынка” з горада Ліда.
Гурт заснаваны ў 2012 годзе. Сваю назву атрымаў ад знакамітага македонскага танца.
«Скудрынка» выконвае рознае музыку — ад сярэднявечных кампазыцый да сучасных стылізацый. За час свайго існавання «Скудрынка» паспела паўдзельнічаць ў шматлікіх фэстах Беларусі і пагастраляваць у Прыбалтыцы і Польшчы.

4

 

Добры настрой і станоўчыя эмоцыі на фестывалі “Гальшанскі замак” будуць ствараць артысты вандроўнага тэатра “Вір”. У калектыве шэсць таленавітых і апантаных маладых акцёраў, якіх аб’ядноўвае любоў да творчасці, гісторыі і экстрыму. Дзякуючы іх энэргіі, фантазіі і крэатыву нараджаюцца такія цікавыя работы, якія мы бачылі ў мінулым годзе – гэта шоў-спектакль “Карабель дурняў” і агнявое прадстаўленне. На сёлетнім фестывалі можна будзе ўбачыць шоў-спектакль “Жылі-былі Гагылі…”
Гагылі — гэта пачвары, якія выклікаюць у гледачоў супярэчлівыя пачуцці, яны адначасова палохаюць і вабяць, прычым у абсалютна непрадказальных прапорцыях! Горад пагрузіўся ў змрок, вуліцы апусцелыя, гараджане напалоханыя… Чаму? Бо старажытныя пачвары абудзіліся ад сну! Таму гораду тэрмінова патрэбен герой!

5



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *