Да пасяўной прыступілі ўсе гаспадаркі Ашмянскага раёна

События

Сяўба на Ашмяншчыне ўступіла ў актыўную фазу. Да пасяўной прыступілі ўсе гаспадаркі раёна. Звернемся да лічбаў.

IMG_3539

На 6 красавіка сяўба праведзена на 1653 гектарах з 18241, што складае 9 працэнтаў да плана. Збожжавых і зернебабовых – 1623 з 10807 (15 працэнтаў). За дзень засеялі 411 гектараў.

Лепшыя працэнтныя паказчыкі на сяўбе збожжавых – у СВК “Ашмянскі Світанак” (32 працэнты), другое месца – у КРСУП э/б “Баруны” (29), замыкае тройку лідараў СВК “Кракоўка” (17 працэнтаў). У сярэдзіне трымаюцца СВК “Крэйванцы”, “Граўжышкі” (па 16 працэнтаў) і “Прыгранічны” (12). Пакуль адстаюць ад астатніх СВК імя Кляцкова і “Гальшанскі” (па 6 працэнтаў). Праўда, па штодзённых выніках можна бачыць іншую карціну: найбольш за дзень робяць у СВК “Кракоўка” (110 гектараў), “Гальшанскім” (78) і э/б “Баруны” (70).

IMG_3541 IMG_3544

Рупліўцы эксперыментальнай базы “Баруны” падышлі да пастаўленых задач з належнай увагай. Яны ўжо засеялі ячменем 246 гектараў з 380 запланаваных, авёс пасеяны на 100 гектарах з 130.

Ля Барун работы ідуць у поўную сілу. Як распавёў нам загадчык аддзялення Віктар Якубель, тут ідзе сяўба яравой пшаніцы. Плошча палетка – 175 гектараў. Падрыхтоўкай глебы на трактарах МТЗ-1221 з чызельнымі культыватарамі займаюцца механізатары Эдуард Бернат, Пётр Васілеўскі і Аляксандр Альшук. Паралельна ідзе падбор камення, уносяцца мінеральныя ўгнаенні. Заключны этап – ворыва і сяўба. Сяўбу на трактарах МТЗ-3022 з пасяўнымі агрэгатамі АПП-6 вядуць Мікалай Альшук і Казімір Барысевіч. Збожжа ў бункер сеялкі засыпаюць уручную працаўнікі Анатоль Андрыловіч, Аляксандр Шаверда і Андрэй Ягела.

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *