Жыхар нашага горада Аляксандр Фларыянавіч Вільчынскі колькі гадоў запар, аж пакуль не стала падводзіць здароўе, клапатліва рыхтаваў сваю «ластаўку» — «Масквіч 403» — да кожнага новага сезону. Вядома, ад стану аўтамабіля залежыць не толькі яго даўгавечнасць, але і жыццё ўсіх удзельнікаў дарожнага руху: вадзіцеля, пасажыраў, пешаходаў, іншых аўтамабілістаў.
А вы ўпэўнены ў сваім чатырохколавым сябры?! Не чакайце напаміну: супрацоўнікі ДАІ могуць не паспець з папярэджаннем…
Людміла ВЕРАС.
Фота Юрыя ГОРЫДА.

