На полях района скошено 56 процентов зерновых

Главное

Па дадзеных дыспетчарскай райсельгасхарчу на 5 жніўня на палях раёна скошана 11061 гектар зерневых, што пры плане 19908 гектараў складае 56 працэнтаў.

Намалочана 37017 тон. У сярэднім з кожнага гектара атрымана па 33,5 цэнтнера зерня.

Экватар уборкі ўжо пераадолелі ў СВК “Ашмянскі Світанак”, дзе хлеб убраны з 1018 гектараў, што складае 65 працэнтаў ад запланаванага. Ураджайнымі ў гэтай гаспадарцы аказаліся ячменныя палі, дзе з кожнага гектара намалочана па 41,4 цэнтнера. Па 35 цэнтнераў з гектара дала пшаніца. Усяго ў гаспадарцы намалочана 3487 тон збожжа пры ўраджайнасці 33,6 цэнтнера з гектара.

У СВК “Кракоўка” збожжавыя ўбралі на 1580 гектарах (43 працэнты). Тут зададзены добры рытм: кожны дзень камбайнерскімі экіпажамі ўбіраецца звыш ста гектараў. Зараз ураджайнасць зерневых дасягнула 33,9 цэнтнера з гектара. У сельгаскааператыве намалочана 5358 тон зерня.

У СВК “Прыгранічны” з 3000 гектараў зерневыя ўбраны з 1323. На дапрацоўку адпраўлена 4155 тон зерня. Самымі ўраджайнымі тут аказаліся палі з аўсом: з кожнага гектара намалочана па 47 цэнтнераў.

Пераадолелі 5-тысячны намалот у СВК “Гальшанскі”. Зараз зерневыя ўбраны на 63 працэнтах плошчаў. Ураджайнасць па гаспадарцы складае 34,7 цэнтнера з гектара.

У СВК імя Кляцкова скошана 1127 гектараў зерневых (ці 37 працэнтаў ад плана). Намалочана 3576 тон збожжа пры ўраджайнасці 31,7 цэнтнера з гектара.

У СВК “Крэйванцаўскі” хлеб убраны на 39 працэнтах плошчаў, у СВК “Граўжышкі”—на 40 працэнтах, а ў э\б “Баруны” – на 72 працэнтах плошчаў.

Алена ШЫДЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *