У Гродне завяршыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі-2016”. У ім прынялі ўдзел і ашмянскія вучні, якія паспяхова справіліся з прапанаванымі заданнямі раённага конкурсу. Падчас выканання тэставых заданняў канкурсанты дэманстравалі веданне асноў бяспекі жыццядзейнасці, праявілі сябе ў аратарскім майстэрстве, а таксама разгадвалі рэбусы і рашалі задачы па тэме.
Ва ўзроставай групе 8-11 класы ў лік прызёраў трапіла вучаніца 9 класа гімназіі №1 Анастасія Саванец. Анастасія ўзнагароджана граматай абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і медалём за трэцяе месца.
Аліна БЕЛІЦКАЯ.

