Топ 10 папулярнасці машын у Ашмянах

Главное

Пры дапамозе Смаргонскай ДАІ мы даведаліся, колькі і якіх машын ездзіць па дарогах Смаргоншчыны, Астравеччыны і Ашмяншчыны.

Калі скласці колькасць усіх аўтобусаў, грузавікоў і легкавых машын, атрымаецца, што па дарогах вышэйназваных раёнаў ездзяць:

21 890 транспартных сродкаў у Смаргонскім, 13 930 –  у Ашмянскім і 11 920 – У Астравецкім раёнах.

Аднак у гэтай вялікай колькасці транспартных сродкаў не знайшлося ні аднаго месца для Бугаці, Бэйнтлі, Ролс-Ройса, Мазэраці. На тэрыторыі гэтых трох раёнаў няма ні адной эксклюзіўнай машыны.

Затое, калі гаварыць пра “ветэранаў” руху, то тут можна назваць лічбу 24. Менавіта столькі машын 1940-1950 гадоў выпуску стаяць на ўліку ў Смаргонскай ДАІ.

Самая папулярная машына ў Смаргонскім раёне – “Фольксваген”. Іх тут зарэгістравана 2750.

А вось Ашмянскі і Астравецкі раёны аддаюць перавагу ВАЗам. У Ашмянах іх 1910, а ў Астраўцы – 1550.

23

 

Мы разам з ДАІ выбралі 10 марак машын, тых, што адразу прыйшлі ў галаву, і склалі своеасаблівы топ самых папулярных машын.

Смаргонскі раён Ашмянскі раён Астравецкі раён
10 месца Мерсэдэс – 540 Мерсэдэс – 295 Мерсэдэс – 210
9 месца Запарожац – 610 Запарожац – 410 Пежо – 310
8 месца Пежо – 830 Пежо – 420 Запарожац – 350
7 месца Масквіч – 1355 Форд – 730 Рэно – 500
6 месца Рэно – 1360 Рэно – 775 Форд – 560
5 месца Форд – 1505 Опель – 800 Опель – 680
4 месца Опель – 1550 Масквіч – 925 Масквіч – 760
3 месца Аўдзі – 1595 Аўдзі – 1160 Аўдзі – 985
2 месца ВАЗ – 2070 Фольксваген – 1600 Фольксваген – 1415
1 месца Фольксваген – 2750 ВАЗ – 1910 ВАЗ – 1555

 

Па матэрыялах сайта «Рэгіянальная газета»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *