В Островце открылся первый детский дом семейного типа

Главное

дом-семейного-типаЦудоўны падарунак на Новы год атрымала шматдзетная сям’я Сінкевіч – 29 снежня ў Астраўцы адкрыўся дзіцячы дом сямейнага тыпу.

Гэтую важную падзею чакалі ў Астраўцы ўсе, асабліва сям’я Сінкевіч, у якой сёння выхоўваецца 10 дзетак.
– Мы вельмі ўдзячны ўсім добрым людзям, якія прыдачыніліся да будаўніцтва, адкрыцця і напаўнення нашага дома, – гаворыць Наталля Іванаўна Сінкевіч, мама дзевяцярых дзяўчынак і аднаго хлопчыка. – Калі мы вырашылі ўзяць у сваю сям’ю яшчэ некалькі дзяцей, мы разумелі ўсю адказнасць, якая кладзецца на нашы плечы. І сёння з упэўненасцю гаворым, што разам можам многае.

Адкрыццё дома сямейнага тыпу стала сімвалічным яшчэ і таму, што ў гэтыя святочныя навагоднія дні па ўсёй краіне праходзіць акцыя “Нашы дзеці”. Павіншаваць бацькоў і дзяцей з важнай падзеяй прыехалі ганаровыя госці – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Васільевіч Раўнейка, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Андрэевіч Лісковіч, старшыня Астравецкага райвыканкама, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Адам Дзмітрыевіч Кавалька і многія іншыя. Менавіта гасцям і галаве сям’і была даручана самая ўрачыстасія місія – перарэзаць чырвоную стужку і першымі разам з дзецьмі пераступіць парог новага дома.
– Дом становіцца домам, калі ў ім з’яўляецца сям’я, – адзначыў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргей Васільевіч Раўнейка. – Сям’я тут будзе жыць вялікая, і хочацца, каб гэты дом напаўниўся смехам і добрым настроем. Сёння важная падзея, бо ўсе мы, беларусы, – адна вялікая сям’я. Мы разам радуемся і перажывааем цяжкасці. І ў нас няма чужых дзяцей, бо ўсе дзеці нашы.

дом-семейного-типа1
Не абышлося і без падарункаў. Акрамя вялікага прыгожага дома Генадзь Эдвардавіч і Наталля Іванаўна і іх дзесяць дзетак атрымалі ноўтбук, камп’ютар, планшэт, тэлевізар, халадзільнік і вялікую колькасць салодкіх падарункаў і фруктаў, якія ім уручылі ганаровыя госці.
– У апошні час у Астраўцы адбываецца шмат важных падзей, якія радуюць дзяцей і іх бацькоў. І сёння мы адкрываем першы дом сямейнага тыпу. Я ўдзячны сям’і Сінкевіч, што яны стварылі такую вялікую сям’ю, – сказаў у прывітальным слове старшыня райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька.
Павіншаваць шматдзетную сям’ю Сінкевіч прыехала і сям’я Міцкевіч з Ашмянскага дзіцячага дома сямейнага тыпу, які быў адчынены пяць гадоў назад, а таксама старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч.

дом-семейного-типа2 дом-семейного-типа3

– Вельмі прыемна, што напярэдадні Новага года на Гродзеншчыне мы адкрываем 24 дом сямейнага тыпу. У Астраўцы ён першы, – адзначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Андрэевіч Лісковіч. – Дзеці, якія тут будуць жыць, крыху пазней зразумеюць, што яны набылі. Сёння ў Гродзенскай вобласці яшчэ ёсць дамы-інтэрнаты, але ўлада зробіць усё, каб іх не было, бо выхаванне чалавека, закладзенае любячымі бацькамі, дае добры вынік.

Мэбля і прадметы інтэр’ера – у новым доме ёсць усё неабходнае, засталося толькі жыць і радавацца. І калі глядзіш у вочы шчаслівых бацькоў і дзяцей Сінкевічаў, разумееш: так і будзе!

Алена СВЕТЛАЯ

«Астравецкая праўда»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *