Ашмянскія бібліятэкары прымаюць абласны семінар

Культура

Сёння на базе бібліятэчных устаноў Ашмянскага раёна праходзіць абласны семінар «Публічныя бібліятэкі сёння: традыцыі і стратэгія развіцця».

IMG_7361

Знаёміцца з вопытам калегаў прыехалі дырэктары бібліятэчных устаноў Гродзенскай вобласці, прадстаўнікі часопісаў «Вожык» і «Полымя». Удзел у семінары прымаюць таксама першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, спецыялісты абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага, прадстаўнікі Ашмянскага райвыканкама.

IMG_7272

Знаёмства з раёнам і яго культурным асяроддзем пачалося ў раённай цэнтральнай бібліятэцы. Тут жа прайшло абмеркаванне праектнай дзейнасці, якой у апошні час актыўна займаюцца бібліятэкі. Сваімі напрацоўкамі ў гэтым накірунку падзяліліся дырэктар Ашмянскай раённай бібліятэкі Марына Белавус, а таксама дырэктар абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага Лідзія Мальцава і яе намеснік Алег Кудрашоў.

Цікавую форму работы прапанавалі ўдзельнікам семінара супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі — аб сваёй дзейнасці яны расказалі прысутным у форме казкі.

Удзельнікам семінара прапануюць наведванне сельскіх бібліятэк аграгарадкоў Кальчуны і Гальшаны, а таксама аб’ектаў культуры і турызму, якія набылі папулярнасць дзякуючы рэалізацыі праектаў.

IMG_7340 IMG_7354

Падчас семінару былі ўзнагароджаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры». Ашмянская раённая цэнтральная бібліятэка атрымала дыплом пераможцы абласнога конкурсу на лепшы электронны інфармацыйны рэсурс, створаны публічнымі бібліятэкамі Гродзенскай вобласці.

Людміла КОЗЕЛ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *