Міжнародная краязнаўчая гасцёўня, прымеркаваная да дня нараджэння нашага земляка Енджэя Снядэцкага, адчыніць дзверы 28 лістапада 2015 года. Мерапрыемства адбудзецца на базе гісторыка-краязнаўчага музея Кальчунскай школы.
У праграме традыцыйных “лістападаўскіх сустрэч” святая імша ў Гародніцкай капліцы, творчая прэзентацыя музея-сядзібы М.К.Агінскага (Залессе), музея-галерэі Яшунскага палаца (Літва). Падчас мерапрыемства госці з Літоўскай Рэспублікі пазнаёмяць з ідэяй і асаблівасцямі правядзення “Чытанняў Енджэя Снядэцкага” ў Літве.Гасцей імпрэзы чакае канцэрт артыста Гродзенскай філармоніі, магістра музыкі Уладзіміра Захарава.
У гэты дзень у Кальчунскай школе адбудзецца ўрачыстае адкрыццё памятнай дошкі.
Пачатак у 10.00 гадзін.
Запрашаем усіх зацікаўленых!

