Поспех на Воранаўшчыне: тэатр “Серпанцін” адзначаны дыпломам абласнога ўзроўню

Культура

Народны тэатр гульні і забаў “Серпанцін” чарговы раз пацвердзіў свой высокі творчы ўзровень. Калектыў прыняў удзел у абласным адкрытым фестывалі гульні “Карнавал весялосці”, які праходзіў у гарадскім пасёлку Воранава, дзе быў удастоены дыплома “За лепшую аўтарскую праграму”. Фестываль сабраў самых крэатыўных арганізатараў вольнага часу з усёй вобласці, каб падзяліцца новымі ідэямі, зарадзіць публіку пазітывам. І калектыву з Ашмянскага раёна гэта ўдалося.

Журы высока ацаніла ўнікальнасць прадстаўленай праграмы, яе арыгінальнасць і ўменне захапіць гледача з першай хвіліны. Дзякуючы рупнай працы таленавітых кіраўнікоў Вольгі Чырковай і Аліны Кеда калектыў паказаў, што народныя гульні і сучасныя забавы могуць гарманічна спалучацца ў яркім, дынамічным дзействе.

Марта БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *