У Ашмянскай раённай бібліятэцы пачала працаваць выстава “Беларуская жанчына: праз гады і пакаленні”

Культура

2026 год аб’яўлены ў Беларусі Годам беларускай жанчыны. Ашмянская раённая бібліятэка аформіла і прапанавала чытачам інтэрактыўную кніжную выставу “Беларуская жанчына: праз гады і пакаленні”. У раздзелах тэматычнай выставы — “Жанчына – захавальніца роду”, “Праца і штодзённы подзвіг”, “Жанчына ў агні вайны”, “Жанчына ў культуры”, “Жанчына і сучаснасць” — прадстаўлены літаратурна-выяўленчыя матэрыялы аб ролі і месцы беларускай жанчыны ў розных сферах дзейнасці і ў розныя гістарычныя перыяды. Вобразы жанчыны-працаўніцы, жанчыны-маці, жанчыны-салдата, жанчыны-творцы яскрава паказаны ў кніжна-ілюстрацыйных матэрыялах тэматычных выданняў  А. Марціновіча  “Гісторыя праз лёсы”;  “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, Л. Рублеўскай “Рыцары і дамы Беларусі”; Б. Даўгатовіча  “Женщины – Герои Советского Союза на фронтах Великой Отечественной войны”,; “Кто есть Кто в Республике Беларусь: Женщины Беларуси”, Д. Кашавара, Ю. Еўдакімавай “Космос” і інш.

Інтэрактыўная выстава прапануе наведвальнікам не толькі пазнаёміцца з выданнямі, але і паўдзельнічаць у віктарыне-заданні: размясціць карткі з цытатамі ў адпаведны раздзел выставы.

Бібліятэка падрыхтавала для сваіх чытачоў шэраг масавых мерапрыемстваў, прысвечаных беларускай жанчыне, якія пройдуць на працягу 2026 года. Запрашаем жыхароў горада і ўсіх жадаючых наведаць раённую бібліятэку, пазнаёміцца з матэрыяламі  выставы  “Беларуская жанчына: праз гады і пакаленні” і стаць удзельнікам нашых мерапрыемстваў.

Галіна ПАЛУБІНСКАЯ,

метадыст сектара маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”.

Стоит почитать:


Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *