У школу з добрым сэрцам!

Главное

Болей за месяц ва ўсёй краіне праходзіла дабрачынная акцыя БРСМ “У школу з добрым сэрцам!”. Сабраныя канцылярскія прылады сталі важнай дапамогай у падрыхтоўцы да новага навучальнага года для дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.


Раённы камітэт БРСМ таксама прымаў удзел у акцыі. Пункты збору для пісьмовых прылад і спартыўнага інвентару, школьнай вопраткі і абутку знаходзіліся ў крамах “Цифра” і  «Детский мир». Людзі не засталіся абыякавымі да чужой бяды, яны змаглі падарыць часцінку цяпла дзецям, якім гэта патрэбна. РК “БРСМ” выказвае падзяку краме “Цифра”, першасным арганізацыям, Барунскаму і Навасёлкаўскаму вучэбна-педагагічным комплексам.

Калі ў госці да выхаванцаў гарадскога сацыяльнага прытулку зазірнулі актывісты БРСМ, некаторыя былі на занятках, а некаторыя гулялі ў цацкі ці гарталі старонкі каляровых кніг.

Дзеці насцярожана падышлі да гасцей, каб атрымаць падарункі. Маленькаму хлопчыку спадабалася невялічкая машынка, дзяўчынкам – канцылярскія прылады. Вольга Шыдлоўская расказала дзецям, хто аказаў дапамогу і падарыў ім невялічкае свята.

У такія моманты сапраўды хочацца верыць, што не толькі падчас акцыі людзі змогуць дапамагчы тым, каму гэта патрэбна! А ў гэтых дзетак зараз самая  захапляльная і насычаная пара – школьная.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *