Гарачы подых жніва

Главное

На жніве кожны чалавек даражэй за золата. І падчас паездкі на тэрыторыю эксперыментальнай базы «Баруны» мы ў гэтым упэўніліся асабіста.

На зернесушыльным складзе ў вёсцы Біюцішкі мы сустрэліся з Аленай Будзько. Тут яна працуе нядаўна, а наогул ў эксперыментальнай базе “Баруны” – дзесяць гадоў. Раней была бухгалтарам, на пасаду загадчыка зернесклада яна пераведзена не вельмі даўно. Гэта ўборачная кампанія для яе першая. Таму і хвалюецца, каб усё было зроблена як мага лепш. А зрабіць трэба нямала.

Звычайна на зернескладзе працуе пад яе кіраўніцтвам усяго тры чалавекі: млынар, працаўнік, які кантралюе вільготнасць збожжа і рыхтуе насенне да сяўбы, і падсобны рабочы. На час жніва калектыў на аб’екце ўзрастае да 14 чалавек.

Рэжым працы зернесклада – кругласутачны. Кожную гадзіну пад’язджаюць адзін-два грузавікі са збожжам, а гэта ад сямі да дзесяці тон за раз. У параўнанні з мінулым годам, сёлета вырас добры ўраджай. Але разам з радасцю за вынік на полі растуць і хваляванні за вынік на складах.

З сямі гадзін раніцы да дзесяці вечара Алена Станіславаўна кіруе працоўным працэсам на складзе, сочыць за парадкам, дапамагае словам і справай на ўсіх участках. Вечарам на пост заступае дзяжурны, які падмяняе загадчыка ў начны час.

Новая газавая сушылка працуе ўжо чацвёрты год. На ёй заняты чатыры аператары: па два ў суткі. Абед працягваецца не больш за чвэрць гадзіны – не таму, што есці няма чаго, а таму, што няма калі.

Каля васьмі гадоў на зернескладзе працуе аператар зернесушыльнага комплексу Сяргей Скляповіч. Электрык гаспадаркі Віктар Мінгіновіч на час жніва займае месца побач з ім у аператарскай. Уладзімір Маркоўскі – адказны і надзейны рабочы на газавай сушылцы. Не застаецца ўбаку, імкнецца дапамагчы і галоўны энергетык гаспадаркі Андрэй Качан.

Работа аператара вельмі адказная і сур’ёзная. Убранае збожжа “дыхае”, вылучае вільгаць і цяпло, таму яго трэба якасна прасушыць. Пры гэтым адной з мэтаў сушкі з’яўляецца не награванне, як іншых прадуктаў, а наадварот – ахалоджванне зярнят. Важную ролю адыгрывае кантроль вільготнасці і тэмпературы. Кошт памылкі – сур’ёзныя грашовыя страты, таму пільнасць губляць аператару нельга.

План уборкі збожжавых і зернебабовых складае сёлета 1900 гектараў. Ужо ўбрана каля трохсот гектараў. Агульны вал паводле плану – сем тысяч тон.

На ўборцы э/б “Баруны” займае зараз другое месца – тут намалацілі 2277 тон. Наперадзе толькі СВК “Кракоўка” з вынікам 3099 тона. А па намалоце азімай пшаніцы барунскія хлебаробы ў раёне лідзіруюць.

На дадзены момант першачарговая задача аграрыяў – выкананне дзяржзаказу. Пшаніца, якую намалацілі і прывезлі з поля, паступае ў зернесушылкі, даводзіцца да кандыцыі і загружаецца ў кузавы грузавога транспарту. Адсюль яе адвозяць на станцыю Ашмяны, а там чыгункай накіроўваюць у сталіцу, на камбінат хлебапрадуктаў. Так што не будзе памылкай сказаць, што ў рэспубліканскім бохане ёсць і ашмянская луста.

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

Оперативные данные по уборке зерновых и зернобобовых за 28 июля 2014 года

Название хозяйства План, гектаров Процент

выполнения

Намолочено, тонн

Урожайность, центнеров с гектара
СПК «Ошмянский Рассвет» 1412 19 1087 40,1
СПК «Краковка» 3527 24 3099 37,1
СПК им. Клецкова 2417 12 910 31,5
СПК «Приграничный» 2480 16 1196 31,1
СПК «Крейванцевский» 1346 36 1544 31,7
СПК «Гравжишки» 1649 17 642 23,1
СПК «Гольшанский» 2780 14 2195 54,5
КРСУП э/б «Боруны» 1900 37 2277 32,0
Итого 17511 21 12950 35,4


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *