Імем партызана Аляксандра Камінскага названа вуліца ў Ашмянах

Общество

У гады Вялікай Айчыннай вайны аказаўся ў акупаваным Мінску. Аляксандр Камінскі — баец спецыяльнага атрада «Мсціўцы». У 1943 г. прымаў удзел у ліквідацыі бургамістра Мінска В. Іваноўскага. Загінуў 3 чэрвеня 1944 г. ля вёскі Сёмкаў Гарадок Мінскага раёна ў баі з гітлераўцамі.

Аляксандра Камінскага пахавалі ў в. Крэва, на яго магіле ўстаноўлены помнік. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Пастановай бюро Ашмянскага райкама КПБ яго імя занесена ў раённую Кнігу народнай славы. Рашэннем выканкама гарадскога Савета дэпутатаў ад 14 мая 1970 г. вуліца Новая ў Ашмянах перайменавана ў імя А.А. Камінскага.

#Ошмяны#ДеньПобеды#9мая#УЛИЦЫ_ГЕРОЕВ_ГРОДНЕНЩИНЫ#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *