Нарыхтоўка бярозавіку ідзе ў лясніцтвах Ашмянскага раёна

Общество

На працягу тыдня ў Будзёнаўскім лясніцтве ідзе нарыхтоўка бярозавіку.

Пераменлівае надвор’е сакавіка, якое прымушае людзей на працягу дня выцягваць з шафаў то зімовае паліто, то лёгкую куртку, не стала перашкодай для будзёнаўскіх лесаводаў, у іх зараз “гарачая” пара – час збіраць бярозавы сок.

– Пакуль што сок ідзе слаба, – расказвае лесавод Аляксандр Ганусевіч. – Па начах тэмпература падае, і сок чуць капае. Днём справа ідзе лепш – за некалькі дзён мы  сабралі больш за чатыры тоны бярозавіку.

На лясной дзялянцы таксама працуюць Андрэй Ляхоўскі і Антон Дрэма. Як гавораць лесаводы, нарыхтоўка будзе працягвацца да таго часу, пакуль будзе ісці рух соку ў дрэвах, арыенціровачна да першых дзён красавіка. Каб пазбегнуць выпадкаў крадзяжу мяхоў з бярозавікам, па ўсім бярозавым гаі расстаўлены фотапасткі, якія з высокай якасцю фатаграфуюць усё, што адбываецца на ўчастку.

– Асноўны пакупнік гэтага карыснага напою – Мінскі завод безалкагольных напіткаў, – расказвае ляснічы Будзёнаўскага лясніцтва Дзмітрый Крыжэвіч. – Да канца тыдня мы плануем адправіць туды 10 тон бярозавага соку. Прадаем мы бярозавік і мясцоваму насельніцтву: калі ехаць за сокам у лес, то ён вам абыдзецца ў 22 капейкі за літр. На складзе лясніцтва – 28 капеек за літр, або 3 рублі за 5-літровую пластыкавую бутэльку.

Варта нагадаць, што за самавольную нарыхтоўку соку (без дазволу на гэта ляснічага) прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — штраф у 20 базавых велічыняў, што зараз складае 800 беларускіх рублёў.

Антон МАЛЬШЭЎСКІ.

Фота аўтара.



2 комментария по теме “Нарыхтоўка бярозавіку ідзе ў лясніцтвах Ашмянскага раёна

  1. Во-первых за соком пришлось ехать за 13 км от лесничества, никто заранее не предупредил об этом, во вторых, за 60 литров посчитали чек в 15.60, а это уже не по 0,22 коп. за литр

  2. Так не надо было ехать в лес, надо было дожидаться, когда привезут в лесничество. А раз решили ехать, то чего уж тут…Чек дали на 15.60, надо было и набирать на эту сумму, сами ж небось в лесу наливали.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *