Тэлегледачы Ашмяншчыны маюць магчымасць убачыць у перадачы “Беларуская кухня” жыхарку вёскі Труханы Тарэсу Прыбыльскую

Общество

У суботу, 3 лютага, тэлегледачы Ашмяншчыны маюць магчымасць убачыць на тэлеканале “Беларусь 3” у перадачы “Беларуская кухня” жыхарку вёскі Труханы Тарэсу Прыбыльскую. Яна падзеліцца з вядучай Ларысай Мятлеўскай сямейным сакрэтам прыгатавання бульбяных зразаў з амлетам.

Тарэса Прыбыльская добра вядома чытачам “Ашмянскага весніка”, бо неаднаразова была гераіняй нашых публікацый. Жанчына з’яўляецца старастай вёскі Труханы, цікавіцца яе сучасным жыццём і гісторыяй, піша вершы, клапоціцца пра добраўпарадкаванне вёскі, любіць і ўмее гатаваць, ведае шмат народных рэцэптаў, якія ашчадна захоўвае.

Увішная гаспадыня ўжо не першы раз з’явіцца на экране. Некалькі тыдняў таму яна падзялілася з гледачамі рэцэптам прыгатавання паштэціка.

Пачатак перадачы – у 10.00 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *