«Разуменне таго, што я ім патрэбна, мяне сагравае і падбадзёрвае». Як працуецца сацыяльнаму работніку ў вёсцы
Едзем у вёску. На душы спакойна і ціха. Нават размаўляць не хочацца. Гэтак жа і навокал – ціша і снег, якія ніхто не хоча парушыць: ні звер, ні чалавек. Зрэдчас тоненькім ланцужком сваіх лап распіша некрануты бялюткі ліст заяц і разарве брэхам марозную густую цішыню вясковы Шарык. У невялікіх вёсках ужо і сабакі лянуюцца брахаць. […]
Продолжить чтение