У Ашмянскім лясніцтве пачаўся збор бярозавага соку

Общество

Бярозавы сок карыстаецца вялікай папулярнасцю ў беларусаў, што і не дзіўна, бо ў ім у збалансаванай колькасці змяшчаецца мноства неабходных для чалавека рэчываў. Многія людзі аднаўляюць сваё здароўе і неабходнасць у вітамінах за кошт гэтага цудоўнага напою.

Каб забяспечыць жадаючых “бярозавікам”, Ашмянскім лясніцтвам была заключана дамова з брыгадамі па нарыхтоўцы соку, якія павінны нарыхтаваць сёлета каля 45 тон гэтага напою. 12 тон з агульнай колькасці на сённяшні дзень ужо   адпраўлена на Мінскі завод безалкагольных напояў, яшчэ 10 тон адправяць у панядзелак.

Увесь астатні сок плануецца рэалізаваць мясцоваму насельніцтву. Кошт жыватворнага напою самы дэмакратычны: калі ехаць за сокам у лес, то ён вам абыдзецца ў 23 капейкі за літр. На складзе Ашмянскага лясніцтва па адрасе: вуліца Льнозаводская, 44, ён рэалізуецца па 28 капеек за літр і па 3 рублі  за 5-літровую пластыкавую бутэльку. Нарыхтоўка карыснай вадкасці  працягнецца да таго часу, пакуль будзе ісці рух соку па дрэвах, арыентыровачна арыенціровачна — да 20 красавіка.

Варта нагадаць, што за самавольную нарыхтоўку соку без дазволу на гэта ляснічага прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: штраф у 20 базавых велічыняў, што зараз складае 740 беларускіх рублёў.

Антон МАЛЬШЭЎСКІ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *