Жнівеньская нарада педагогаў прайшла ў Ашмянскім раёне

События

Напярэдадні новага навучальнага года педагогі раёна сабраліся на традыцыйную педагагічную нараду. Менавіта яна дае старт 1 верасня, а таксама вызначае накірункі работы настаўнікаў, выхавацеляў, адміністрацыі ўстаноў адукацыі.

Сёлетняя жнівеньская канферэнцыя распачалася з работы інтэрактыўных пляцовак, на якіх школы і дзіцячыя садкі прэзентавалі свой вопыт. Іх работа разгарнулася ў фае райвыканкама, а таксама на плошчы. Як аказалася, у кожнай установы адукацыі свой твар і свае адметнасці.

Падчас урачыстасці педагогі раёна прымалі віншаванні ад старшыні райвыканкама Уладзіслава Гершгорына, начальніка ўпраўлення адукацыі Святланы Баркоўскай. Шэраг лепшых па прафесіі атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь уручылі намесніку дырэктара СШ №2 Алене Апанэль, загадчыцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці горада Ашмяны Наталлі Буйніцкай.  Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прымалі настаўнік гімназіі Ларыса Ларыёнава, дырэктар СШ №3 Уладзімір Войнюш, загадчыца  ясляў-сада №1 Таццяна Янушкевіч, выхавацель ясляў-сада №7 Валянціна Садоўская.

Прыемным дадаткам да слоў віншаванняў сталі ганаровыя граматы Ашмянскага райвыканкама, якія атрымалі настаўніца СШ №2 Ганна Вайгеніца, старшы інспектар упраўлення адукацыі Лілія Малашкевіч. Падзячныя лісты старшыні Ашмянскага райвыканкама адрасаваны настаўніцы гімназіі Алене Буйвід, дырэктару гімназіі Вользе Саванец.

Каля дзясятка педагогаў, якія дасягнулі значных поспехаў у прафесійнай дзейнасці, прымалі ўзнагароды галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Аднак самымі дарагімі сэрцу настаўнікаў сталі добрыя словы ад сённяшніх вучняў і выпускнікоў.

(Падрабязней чытайце ў бліжэйшым нумары газеты)

Людміла РЫБІК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *