Як вядзецца ў Ашмянскім раёне абкошванне аўтобусных прыпынкаў

Общество

Добраўпарадкаванне і навядзенне чысціні на гарадскіх вуліцах і сельскіх тэрыторыях — справа штодзённая. Толькі так, старанна і карпатліва, можна дабіцца плёну. Улетку адзін з галоўных клопатаў — скошванне травы. Там, дзе яно праводзіцца рэгулярна, тэрыторыя выглядае чыстай і дагледжанай.

Гэтаму пытанню пільную ўвагу надае і кіраўнік раёна. Так, на адной з аператыўных нарад Уладзіслаў Гершгорын даручыў санітарнай службе арганізаваць маніторынг парадку на аўтобусных прыпынках. У рэйдзе пабываў і наш карэспандэнт. Трэба адзначыць, што да рэкамендацый работнікаў цэнтра гігіены і эпідэміялогіі дарожныя службы прыслухоўваюцца: там, дзе былі зроблены заўвагі, мы ўбачылі абкошаныя прыпынкі. Накірункі Ашмяны — Кальчуны, Граўжышкі — Шчапанавічы сустрэлі абкошанымі прыдарожнымі палосамі і прыпынкамі. Хіба што на павароце на Ралаўшчыну на аўтобуснай платформе знайшлі шмат смецця — відаць, сабака перавярнуў сметніцу.

На дарозе Гальшаны — Ашмяны за касьбой сустрэлі тэхніку ДЭУ-57, а вось у накірунку на Станцыю Ашмяны работы, па ўсёй бачнасці, ужо завершаны. Прыдарожныя палосы тут нядаўна абкошаны, а вось прыпынкі… На адным з іх (размешчана таблічка «Па патрабаванні») лаўкі хутка будзе не відаць за травой. Хочацца спадзявацца, што дбайная рука з касой паклапоціцца і пра такія астраўкі.

Людміла РЫБІК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *