Як у Кальчунскім садку вясну гукалі

Культура

 

Пакуль побач з намі жывуць нашы бацькі, дзядулі і бабулі, важна пераняць той духоўны скарб, які яны могуць нам перадаць. Важна зберагчы тыя карані, з якіх вырастае вялікае дрэва памяці, перадаць маладому пакаленню тое, што тысячагоддзямі стваралася нашымі продкамі. І пачынаць знаёмства з нацыянальнымі традыцыямі патрэбна з маленства.

У адзін з цёплых вясновых дзён да выхаванцаў  Кальчунскага цэнтра развіцця дзіцяці завіталі Вясна і бабуля Ганна. Разам з дзецьмі яны правялі каляндарна-абрадавае свята “Гуканне вясны”: вадзілі карагоды, гукалі птушачак-жаваронкаў, спявалі вясновыя абрадавыя песні. Каб вясна хутчэй прыйшла і птушкі прыляцелі, упрыгожылі рознакаляровымі стужачкамі дрэвы, адпусцілі ў палёт рознакаляровых птушак, якіх змайстравалі з паперы на занятках па дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Паклікалі бусла, бо вельмі ўсім хацелася, каб гэтая прыгожая птушка хутчэй вярнулася ў сваё гняздо, якое яна зрабіла на дрэве ля дзіцячага садка.

Падрыхтавалі і правялі свята выхавацелі цэнтра развіцця дзіцяці  і ўдзельніцы фальклорных груп “Рэчанька” і “Скарбніца” Кальчунскага аддзела культуры і вольнага часу Лілія Заруба і Валянціна Загорская, а таксама настаўнік-дэфектолаг Наталля Пачачуева.

Без сумневу, мерапрыемства, праведзенае ў межах Года гістарычнай памяці, стане яркім успамінам для выхаванцаў — вельмі радасна аб гэтым свяце яны расказвалі сваім бацькам.

Тэрэса КОШАНЬ,

выхавацель-метадыст

Кальчунскага ЦРДз.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *