Спартыўнае свята аб’яднала дзве школы ў Дзень абаронцаў Айчыны

События Спорт

У Дзень абаронцаў Айчыны ў Кальчунскай СШ прайшло спартыўнае свята. Яно было незвычайным, бо ўдзельнічалі ў ім акрамя нашых школьнікаў вучні і настаўнікі Граўжышкоўскага ВПК і рэп-гурт з Ашмян Black Street.

Пачалося мерапрыемства ў спартыўнай зале, дзе была арганізавана спартакіяда. У ёй спаборнічалі дзве каманды: Кальчунскай СШ і Граўжышкоўскага ВПК. У перапынках паміж заданнямі яскравымі нумарамі мастацкай самадзейнасці радавалі ўдзельнікаў свята таленавітыя вучні нашай школы. На жаль, ці на шчасце, але пераможцаў у спартакіядзе не было. Перамагла дружба: абедзве каманды прыйшлі да фінішу з аднолькавай колькасцю балаў.

Пасля ўсе ўдзельнікі перайшлі ў актавую залу. Тут адбыўся сумесны канцэрт вучняў і настаўнікаў абедзвюх школ. Мілагучныя песні, заліхвацкія танцы – усё гэта можна было назіраць падчас канцэртнай праграмы.

Яшчэ некалькі музычных нумароў нам падарылі госці з Ашмян – хлопцы з рэп-гурта Black Street. Рэп прагучаў вельмі пранікнёна і энергічна. Дырэктар нашай школы Антон Пятровіч Шмукста ўручыў калектыву падзячны ліст.

Свята спадабалася ўсім. Яно не толькі здружыла нашы школы, але і выявіла новыя таленты.

Інга Гіз, слухач школы маладога журналіста, вучаніца Кальчунскай СШ.

Фота: http://www.kolchuny.by/



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *