Персональная выставка картин Владимира Бизюка открылась в Гродно

Культура События

Уладзімір Аляксандравіч Бізюк вядомы ашмянцам не толькі як дырэктар школы-інтэрната, але і як мастак. Персанальная выстава яго работ ладзілася ў краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча.

Карціны Бізюка можна пабачыць на раённых святах і педагагічных семінарах. Яго пейзажы знаходзяцца ў прыватных калекцыях шматлікіх калег за мяжой, а таксама ў сяброў і знаёмых на Радзіме.

Пазнаёміцца з жывапіснымі палотнамі ашмянскага мастака атрымалі магчымасць і гродзенцы. Дзякуючы аддзелу культуры Ашмянскага райвыканкама ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці арганізавана выстава карцін нашага жывапісца. Каля 30 работ Уладзіміра Аляксандравіча, на якіх адлюстраваны краявіды Ашмяншчыны і родных Солаў, а таксама іншыя мястэчкі Беларусі, што запалі ў душу мастака, дэманструюцца на сённяшні дзень у Гродне.

На мінулым тыдні ў абласным цэнтры адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы, у якім прыняў удзел сам жывапісец.

Аліна САНЮК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *